BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Беларуская літаратура выходзіць з піке, у якое ўвайшла пасля 2020 года”

Беларуская літаратура пачала ачуньваць пасля крызісу, які зазнала пасля 2020 года, – так лічыць літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў.

Сяргей Кавалёў.

Сваю выснову ён зрабіў па колькасці кніг, якія разглядаюцца на літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця, у якой некалькі гадоў запар ён з’яўляецца сябрам журы.

-Беларуская літаратура, беларуская проза выходзіць з такога піке, у якое яна ўвайшла пасля 2020 года, калі былі многія зачынены выдавецтвы. Я быў у журы Прэміі Гедройця, напрыклад, у 2019 годзе. І нам давялося чытаць 55 кніг. А ў 2023 годзе было 13.

А ўжо ў мінулым годзе сябры журы прэміі Гедройця разглядалі 18 кніг. Сёлета чакаецца, што кніг пададуць на прэмію яшчэ больш, бо беларускія выдавецтвы, якія працуюць у Польшчы, летась актыўна выдавалі актуальную беларускую літаратуру.

Беларускае Радыё Рацыя