BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская мова прагучала ў Радзе Еўропы

22-гадовы беларус Арцём Вашкевіч стаў пераможцам у конкурсе Рады Еўропы «Human Rights. Camera. Action!». Узнагарода была ўручаная падчас Сусветнага форуму за дэмакратыю, які прайшоў у Палацы Еўропы ў Страсбургу.

Арцём Вашкевіч цяпер жыве ў Польшчы. Ён студэнт, сфера яго грамадскай актыўнасці — правы чалавека, а галоўны кірунак — адмена смяротнага пакарання. «Я хацеў зрабіць відэа менавіта на беларускай мове. І мне вельмі падабаецца, што ў выніку ў Радзе Еўропы, у Палацы Еўропы прагучала беларуская мова», – распавёў хлопец у размове з Радыё Свабода.