BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская музейная лабараторыя ў Варшаве

Музей Вольнай Беларусі рады абвясціць, што 6 і 7 сакавіка ў яго сцянах пройдзе пасяджэнне стратэгічнай сесіі Беларускай музейнай лабараторыі.

На гэтым мерапрыемстве чакаецца ўдзел некалькіх дзясяткаў спецыялістаў у сферы музейнай справы, культуролагаў, гісторыкаў. Пройдзе прэзентацыя такіх музейных ініцыятываў, як Дом Вольнай Беларусі ў Львове, Віленскага беларускага музея імя І. Луцкевіча, Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны (Лондан), Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве і некаторых іншых.

Сярод удзельнікаў Беларускай музейнай лабараторыі сваю прысутнасць пацвердзілі такія вядомыя дзеячы культуры, як Сяргей Харэўскі, Святлана Курс, Сяргей Будкін, Вольга Кліп, Кацярына Ваданосава, Мікіта Моніч, Вольга Архіпава і іншыя.

Мэтай правядзення музейнай лабараторыі з’яўляецца ідэя аб’яднання беларускіх спецыялістаў і экспертаў у сферы музейнай дзейнасці, культуралогіі, гісторыі, захавання спадчыны, што знаходзяцца ў выгнанні, у супольнасць з устойлівымі прафесійнымі сувязямі. Асаблівая ўвага будзе надавацца пытанням стратэгічнага развіцця, камунікацыі, захавання культурных каштоўнасцяў і праблем інтэграцыі ў еўрапейскі кантэкст ва ўмовах эміграцыі беларускай культуры.

Мерапрыемства пройдзе 6 і 7 сакавіка ў Музеі Вольнай Беларусі, Варшава, вул. Фоксаль 11.

Паводле прэс-рэліза