У Люксембургу адбылося падпісанне дакументу аб заснаванні Федэрацыі кінаакадэміяў Еўропы (FACE). Сярод 21 сябра — заснавальніка арганізацыі — Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA), створаная недзяржаўнымі кінематаграфістамі з Беларусі ў 2022 годзе.

Ад імя Беларускай незалежнай кінаакадэміі падпісвала дакумент у Люксембургу сузаснавальніца BIFA Воля Чайкоўская:
– Мы атрымалі гэтую прапанову, было неверагоднае такое адчуванне гонару, таму што прадстаўляць Беларусь на такім сур’ёзным міжнародным узроўні – гэта крута. Інтарэсы беларускіх фільмайкераў лічацца і мы бачныя, наш голас хочуць улічваць. Галоўныя, канешне, інтарэсы гэтых арганізацый – гэта прасоўванне еўрапейскага кіно, стварэнне магчымасцяў для беларускіх фільмайкераў і для кожнай з гэтых краінаў.
Агулам новая Федэрацыя кінаакадэміяў Еўропы (FACE) аб’ядноўвае каля 20 тысяч кінатворцаў. У яе склад, акрамя беларусаў, у тым ліку, увайшлі незалежныя кінематаграфісты з Украіны, Польшчы і Грузіі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота belfilmacademy.com






