“Ноч Паэтаў. Радыё (ня)страчаных надзей”. У Гданьску пройдзе вечар, прысвечаны ўшанаванню памяці расстраляных беларускіх дзеячоў культуры ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Галоўная тэма — жаночыя ўспаміны пра блізкіх людзей, якія сталі ахвярамі рэпрэсій. Беларускае культурнае таварыства “Хатка” ладзіць імпрэзу 29 лістапада у Аблацкім цэнтры адукацыі і культуры.
Гэта будзе тэатральна-музычная дзея з удзелам зорак беларускага тэатру Зоі Белахвосцік і Валянціны Гарцуевай. Пачатак а 19-00.





