BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

„Беларуская песня 2024“ адбылася ў Гайнаўцы

У нядзелю ў Гайнаўскім Доме культуры адбыліся цэнтральныя элімінацыі 31-га агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня 2024».

Раней вакалісты і калектывы ўзялі ўдзел у раённых элімінацыях, якія прайшлі ў розных гарадах Падляшша. На ўсіх конкурсных этапах найлепшых выступоўцаў адбіралі сябры журы. Аб эмоцыях ад удзелу ў фестывалі Радыё Рацыя распавялі ўдзельнікі.

— Мы задаволеныя гэтым фестывалем, мы ведаем, што ёсць гэты выступ, што людзі неяк рыхтуюцца, ходзяць на рэпетыцыі, адпрацоўваюць гэтую песню. Раней было дзве такія песні.
І добра, што яна яшчэ ёсць, бо калі не будзе, то нашая гаворка знікне, бо маладыя не надта ахвочыя і не спяваюць такія старыя песні. Будзем спадзявацца, што гэтымі гадамі гэта будзе існаваць.

Цалкам слухайце ў далучаным файле

Удзельнікамі цэнтральнага этапа агульнапольскага фестываля «Беларуская песня 2024» стала больш за 70 вакалістаў і калектываў. Найлепшыя з выступоўцаў трапяць на гала-канцэрт, які адбудзецца на сцэне Падляшскай філармоніі.

Беларускае Радыё Рацыя