Агульнапольскі фестываль “Беларуская песня 2024” у самым разгары. Удзельнікі ўжо паспелі выступіць у Сямятычах і Гайнаўцы, а ў суботу, 10 лютага, адбыўся канцэрт на сцэне Падляшскай філармоніі ў Беластоку.
Пра наступныя выступы ўдзельнікаў і фінальным канцэрце распавёў старшыня БГКТ Васіль Сегень:
– Сёння беластоцкія раённыя элімінацыі. Перад намі яшчэ заўтра бельскія элімінацыі. І ўжо завяршым гэты раённы адборачны этап 18-га, праз тыдзень. У наступную нядзелю ў Гайнаўскім доме культуры пройдуць цэнтральныя элімінацыі, лаўрэаты якіх, пераможцы, на гэтай залі выступяць 3-га сакавіка, на нашым урачыстым гала-канцэрце.
Удзел у ХХXI фестывалі “Беларускай песні” узялі як вядомыя слухачам калектывы, так і гурты, якія выйшлі на сцэну ўпершыню.
Беларускае Радыё Рацыя