BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Беларуская песня 2024” у Бельску

Фестываль “Беларуская песня 2024” ладзіцца ўжо ў 31 раз. У нядзелю, 11 лютага, раённыя выступы скончыліся ў Бельскім доме культуры. Далей удзельнікаў чакае цэнтральны этап у Гайнаўцы.

Пра асаблівасці раённага адбору распавяла дырэктарка Бельскага дома культуры Альжбета Фіёнік:

– У гэтым годзе ўжо 31-ы фестываль “Беларуская песня”. Адбываюцца раённыя выступы ў Бельску, у гэтым годзе яны шматлюдныя, шматкалектыўныя. 29 нумароў, я думаю так не было яшчэ нідзе. Мы цешымся з гэтай нагоды. Ёсць новыя калектывы, а таксама старыя, якія выступаюць у розных жанрах, ёсць дуэты і квартэты.

Сёлетні фестываль “Беларускай песні” скончыцца на сцэне Падляшскай філармоніі ў Беластоку. Набыць квіткі на гала-канцэрт можна ўжо зараз.

Беларускае Радыё Рацыя