BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская прастора „Робім разам“ запрашае на святкаванне Вялікадня

Беларуская прастора «Робім разам», на пляцы Канстытуцыі 6, у нядзелю, 5 траўня, праводзіць Велікоднае свята. Гэта адно з самых вялікіх і значных святаў у жыцці чалавека.

Вялікдзень у прасторы пройдзе ў беларускіх нацыянальных традыцыях, кажа адміністратар установы Ганна Аляксандрава:

— У нас будзе добрая праграма. Запрашаем і беларусаў, і палякаў, і ўсіх тых, хто хоча святкаваць Вялікдзень ці далучыцца да беларускай культуры. Будзе частаванне такімі стравамі, як заўсёды было ў беларускіх хатах. Прывязём, штось згатуем з дзяўчаткамі, будзем біцца яйкамі, частавацца булкамі. Разам праспяваем беларускія традыцыйныя, развучым словы, палякам данясем, як гэта вымаўляецца, які сэнс гэтых песняў.

Паводле Ганны Аляксандравай, можна будзе патанчыць беларускія танцы, таксама паспрабаваць зрабіць святочную ляльку матанку. Палякам, якія далучацца да святкавання, будзе таксама цікава. Бо беларусы маюць багатыя традыцыі святкавання і шанавання Вялікадня, як свята, якое ўмацоўвае веру і надзею чалавека.

Запрашаюць у госці да нас 5 траўня з 11:00 па 16:30

Данаты ад 160 зл (90 зл) для дарослых і 80 зл (45 зл) для дзяцей 

Для дарослых 

Цэлы дзень (160 зл)

Палова дня (90 зл)

Дзеці да 15 год

Цэлы дзень (80 зл)

Палова дня (45 зл)

цэлы дзень (11:00 – 16:30)

палова дня (11:00 – 13:00 lub 14:00-16:30)

Рэзервацыя месца гарантуе аплата 50% ад кошту (80 ці 45зл) да 4.05 з надпісам “W gościnie”, даплаціць можна на месцу наяўнымі, ці блікем.

Дадзеныя для пераводу: https://buy.stripe.com/28o8wx0rx2LsgMw6oo

Беларускае Радыё Рацыя