BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» абвясціла кароткі спіс намінантаў

З 70-ці кінаработ выбраць найлепшыя. Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» абвясціла кароткі спіс намінантаў, ацэньваліся працы, што створаныя ў 2021 і 2022 гадах. Конкурс паказвае агульную тэндэнцыю беларускага кіно.

Напрыклад, 17 фільмаў спаборнічалі ў катэгорыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм», 21 – за званне «Найлепшага дакументальнага кароткаметражнага фільму». На гэту акалічнасць звяртае ўвагу сузаснавальнік прэміі «Чырвоны верас» Тарас Тарналіцкі.

— Беларускае кіно, нават з улікам рэпрэсіяў, моцна не змянілася. Самым моцным кірункам для нас ёсць дакументальнае кіно, як поўны метр, так і кароткі. У гэтым конкурсе мне было цяжка адзначаць, хто найлепшы, бо былі вельмі моцныя працы, яны звязаныя збольшага з тэмаю 20-га году. Таксама магу сказаць, што было не дастаткова ігравога кіно, бо грошы на яго, як і раней, не даюць.

Беларускія кінакрытыкі ўручаць свае ўзнагароды ў 13 катэгорыях, кароткі спіс выбралі з 70-ці дасланых работ ад беларускіх кінематаграфістаў за мяжой, а таксама з Беларусі. Некаторыя з іх выступаюць ананімна.

Беларускае Радыё Рацыя