
У Варшаве адбылася першая музычная беларуская прэмія ў эміграцыі “Uwaga!”.
Імпрэза ладзілася ў клубе Scena Chmielna.
Падчас падзеі былі агучаныя імёны пераможцаў:
Песня году – Leibonik – “Emigrant song”
Альбом году – Leibonik – “TAM”
Дабрачынасць году – марафон салідарнасці з палітвязнямі “Нам не ўсё адно”
Клуб году – Scena Chmielna
Падзея году – фэст Varušniak
Арганізатар году – Wild Beat Sound
Адкрыццё году – Kurwadziki
Пераадкрыццё году – Сяргей Пукст
Сімпатыя народу (прыз глядацкіх сімпатый) – Naviband
Выканаўца году – падзялілі Аляксандр Памідораў і Ketevan
Гурт году – Дай Дарогу
Пераможцы атрымалі дыпломы і “кампліменты” (дэпазіт на бары) ад клубу Scena Chmielna.
У якасці журы падзеі выступілі:
Павел Юрцэвіч – прадусар;
Павел Свярдлоў – галоўны рэдактар Euroradio;
Вячаслаў Радзівонаў – аматар музыкі, былы аўтар музычных артыкулаў і рэцэнзій для сайтаў Ultra-Music, Experty.by, Будзьма
Інэс Сянкевіч – арганізатарка канцэртаў (Volski, J:Морс, фэст “Грай”);
Аляксандр Чарнуха – стваральнік Youtube-каналу “Міністэрства сепультуры” і тг-каналу “Беларуская музыка”.
Віталь Броўка – беларускі культурны дзеяч, стваральнік Арт-паба “Торвальд”, сузаснавальнік клуба Scena Chmielna Klub Bar
Аляксей Ажогін – гітарыст, экс-кіраўнік мінскага паб-клубу “Графіці”, суарганізатар Прэміі “Uwaga!”
Марына Савіцкая – рядыёвядучая, журналістка, вядучая музычных падзей, суарганізатарка Прэміі “Uwaga!”.
Сваімі выступамі івэнт падтрымалі гурт Atesta і Kurwadziki, а таксамам Алесь-Францішак Мышкевіч і Юры Стыльскі. Атмасфернае afterparty забяспечыў Сяргей Пукст.
Арганізатары Прэміі – Марына Савіцкая, Аляксей Ажогін.
Падзея ладзілася пры інфармацыйнай падтрымцы Беларускага Радыё Рацыя.
Беларускае Радыё Рацыя






