BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская Рада культуры падвяла вынікі года

Надзея Гарэцкая. Здымак: Беларуская Рада Культуры

Беларуская Рада Культуры падвяла вынікі года і раскрыла карты пра свае планы на 2024 год. Пра працу і дасягненні Беларускай Рады культуры распавяла ўнутраная каардынатарка Надзея Гарэцкая ў гутарцы з Юліяй Сівец.

– Дзейнасць Беларускай Рады Культуры не проста праграма падтрымкі праектаў, гэта нашмат больш шырэй, таму мы імкнемся ў першую чаргу паказаць нашую дзейнасць у іншых сферах. Калі гаварыць пра працу Рады Культуры за 2023 год, хіба што самымі значнымі для нас рэчамі была наладжванне сталай працы па аналітыцы культуры, а таксама правядзенне некалькіх значных даследваннях, вынікі якіх дасяжныя на нашым сайце. Гэтая справа памагае выбудоўваць новыя праграмы падтрымкі для ўсёй сферы. Калі мы гаворым пра пытанні пошукаў дадатковага фінансавання на культурную сферу, вельмі важным для нас стала праца па вымярэнні патрэбаў культурнай сферы, якую мы зрабілі разам з многімі культурніцкімі арганізацыямі, іх было агулам больш за 20, увесну 2023 года, вынікі працы былі пакладзеныя ў своеасаблівую дарожную карту, што была прэзентаваная ў свой час у Бруселі. Гэты дакумент акурат паказвае якім чынам варта далей памагаць беларускай культуры ў розных сферах і рэчышчах. Таксама для нас вельмі важным крокам было пытанне кааперацыі і дапамогі стварэння супольнасці, гэта адна з нашых галоўных задачаў. У 2023 годзе мы зладзілі круглыя сталы для аб’яднання дзвюх прафесійных суполак, таксама памагалі кансультатыўна і некаторыя суполкі нават атрымалі фінансавання праекта на сваю дзейнасць.

РР: Беларуская Рада Культуры працуе таксама як рэсурсны цэнтр. Але пытанне іншае: наколькі вы скіраваныя на падтрымку беларуска-цэнтрычных праектаў? У снежні ў Фэйсбуку прачытала меркаванне, што многа стала левых расейскіх праектаў.

– Для пачатку давайце разбяромся, што за рэсурсны цэнтр – гэта асобны аддзел у арганізацыі, што займаецца непасрэдна з творцамі: фінансаванне праектаў, персанальная помач, правядзенне навучальных імпрэзаў. Калі мы гаворым аб праграмах падтрымкі праектаў, то ў нас ёсць вызначаная мэта, якая прапісаная, гэта ў першую чаргу, гэта спрыянне творчаму самавыяўленню беларускіх аўтараў і разнастайнасці культуры. Адпаведна, адным важным фактарам ёсць, што аўтар мае быць беларусам і развіваць беларускую культуру, аднак абмежаванняў на тое, на якой мове будзе праект ажыццяўляцца, у нас няма. Вядома, калі ідзе адбор праекта, а тут я хачу зазначыць, што Беларуская Рада Культуры гэта не роўна праект ArtPower – яго мы ажыццяўляем разам з Дацкім інстытутам культуры, і ў адборачнай камісіі толькі два прадстаўнікі Беларускай Рады Культуры. Камісія імкнуцца выбраць тыя праекты, якія найбольш будуць спрыяць развіццю беларускай культуры стратэгічна.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Беларускае Радыё Рацыя