Беларуская Рада культуры правяла анлайн-інфасесію, прысвечаную адметнасцям працы і вынікам дзейнасці арганізацыі за 2023 год.

Пра тое, што арганізацыя застаецца перш за ўсё беларускай, распавёў кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін:
– У нас ёсць чалавек, які адказвае на валанцёрскіх пачатках за кірунак экстранай дапамогі, кансультаванне па пытаннях не падачы праектаў, а якраз выжывання, у тым ліку ў тых жудасных умовах, якія зараз створаныя ў Беларусі для дзеячаў культуры. Мы ніякім чынам не хочам прызнаваць, прынамсі для саміх сябе, што эмігранцкая арганізацыя. То бок па факце мы зарэгістраваныя ў Эстоніі, але сувязь з Беларуссю ў нас па-ранейшаму абсалютна трывалая. Па-ранейшаму нас цікавіць, як там можна існаваць, працаваць, нешта рабіць. І, безумоўна, мы кансультуем.
Беларуская Рада Культуры была створана ўвосень 2020 года як аб’яднанне дзеячаў культуры для падтрымкі актуальнай творчых праектаў і спрыянню зменаў у грамадстве праз культуру. На сёння арганізацыя аказвае юрыдычную, праектную, псіхалагічную дапамогі і дапамогу з візавымі пытаннямі для культурных дзеячоў з Беларусі па ўсім свеце.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






