
Сёлета мы заклалі добрыя цагліны на падмурак будучыні. Такі погляд выказаў кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін у размове з нашым радыё, падводзячы вынікі 2023-га году ў арганізацыі:
– Як кіраўнік Беларускай Рады Культуры я магу сказаць, што гэты год быў вельмі складаны, але насычаны. Мы паўдзельнічалі ў запуску вельмі складаных і вялікіх праектаў, напэўна самы вядомы з іх ArtPower, які мы робім з дацкім Інстытутам культуры пры падтрымцы Еўракамісіі. Беларуская культура стала багацейшая на 33 праекты і на 150 выездаў дзеячаў навукі, культуры, адукацыі з Беларусі ці з іншых краін дзеля падвышэння кваліфікацыі.
Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
“Па той інфармацыі, якую я маю, цяпер у Беларусі робіцца не менш, а, можа, нават і больш, чым да 2020-га году”””, – дадаў Сяргей Будкін.
Беларускае Радыё Рацыя






