BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская Рада культуры прадставіла вынікі базавага даследавання

Вынікі базавага даследавання прадставілі сябры Беларускай Рады культуры. Яно атрымала назву “Поле незалежнае беларускае культуры 2024: актары, выклікі, будучыня”. Праца выкананая сумесна з Дацкім інстытутам культуры, а штуршком стала завяршэнне першай эдыцыі вялікае праграмы ArtPower Belarus, — распавяла намесніца кіраўніка Беларускай Рады культуры Надзея Гарэцкая:

Пачнём з таго, што гэтае даследаванне стала працягам таго, што адбывалася год таму, калі мы замяралі стан беларускай культуры перад стартам вялікай праграмы Art Power Belarus. Цяпер для нас было важна паглядзець, што змянілася за гэты год, ацаніць, ці адбыліся змены не толькі колькасныя, але і якасныя. Нас цікавіла, як адбываецца працэс нетворкінгу, будовы супольнасцяў, а таксама ці з’явіліся нейкія стратэгічныя змены.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Даследванне — гэта „навуковы тэкст, у цэнтры ўвагі якога – асноўныя арганізацыі, дзеячы беларускае культуры ў краіне ды за мяжой і тыя ўмовы, у якіх яны існавалі (былі вымушаныя існаваць) у канцы 2024 года“ — гаворыцца на сайце Беларускай Рады культуры.

Беларускае Радыё Рацыя