BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская тэатральная студыя “Купалінка” ў Варшаве завяршыла сезон

Беларуская тэатральная студыя “Купалінка”, якая працуе цяпер у Варшаве, завяршыла сезон. Яна паказала 3 спектаклі з удзелам амаль усіх чальцоў аб’яднання (усяго ў калектыве цяпер займацца каля 60 чалавек розных узростаў).

Пра падрыхтоўку да падзеі распавяла кіраўніца “Купалінкі” Наталля Локіць:


Як звычайна, гэта ж і нервы, і шмат было розных выпадкаў, напрыклад, хлопчыку – нашаму галоўнаму герою трэба было ехаць у вандроўку. Увесь клас паехаў туды, у Гданьск, у 6 раніцы. Ён ахвяраваў сабой і застаўся з намі, таму што ў яго галоўная роля. Ён не паехаў туды. Сёння раніцай у нашага маленькага гноміка аказалася, што вятранка. У дзяўчынкі высыпалі воспачкі, і, зразумела, яе не будзе. Але мы ведаем, што мы ўсё роўна справімся.


Наступны выступ студыя зладзіць у цэнтры Варшавы ў пятніцу 7-га чэрвеня. А ўжо 22-га запрашае на фестываль, прысвечаны Купаллю.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя