У Італіі напрыканцы снежня запланаваная выстава “Голас надзеі”. Аўтарка — беларуская палітычная бежанка, мастачка-жывапісец Вольга Сіліванчык.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2023/12/palitviazni.jpg)
Месца правядзення — Рым, — адзначыла творца:
– Ідэя выставы заключаецца ў тым, каб расказаць пра сітуацыю ў Беларусі, паказаць праз ілюстрацыі, карціны, інсталяцыі, графічныя плакаты і пастэры гісторыю пратэсту 2020 года, расказаць, што адбываецца ў Беларусі, пра рэпрэсіі. І свайго роду гэтая выстава — такі фармат маніфестацыі беларусаў Рыму.
Выстава адчыніць свае дзверы 20 снежня і працягне працу да 22 снежня. Паглядзець яе можна будзе па адрасе: галерэя Velli Palazzo Expo, вуліца Piazza di S. Egidio, 10.
Беларускае Радыё Рацыя