Беларускі брэнд Znivien, заснавальнікі якога цяпер жывуць у Польшчы, адзначыў свой 4-ы дзень народзінаў.

“За гэты час нашымі амбасадарамі сталі больш за 2000 беларусаў па ўсім свеце — і гэта толькі пачатак”, – распавядае дызайнер Уладзімір Маляўка.
-Я ўвогуле не думаў, што мы дажывем, бо час складаны. З аднаго боку, чатыры гады, мне здаецца, што гэта ўжо вялікая лічба для такога вельмі лакальнага брэнда. З іншага боку, я разумею, што мы толькі на самым пачатку.
З нагоды народзінаў брэнд прэзентаваў новыя прынты. Убачыць іх, а таксама замовіць вопратку ці аксэсуары ад Znivien можна на сайце https://znivien.pl/.
Цалкам гутарка:


Беларускае Радыё Рацыя






