Хаб “Новая Зямля” працуе ў Беластоку ўжо 2 гады. Напрыканцы снежня гэтага года Хаб пераязджае са старога адраса: вуліца Kardynała Stefana Wyszyńskiego, 6а, у новае памяшканне ў Беластоку, дзе будзе праведзена ўрачыстае адкрыццё.

Пра канцэпцыю новага месца для Хаба распавяла кіраўніца праўлення фонда “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:
– Гэта мы самі знайшлі. У горада, на жаль, няма памяшканняў, якія б задавальнялі нашы патрэбы. Гэта будзе калабарацыя і партнёрства з бізнесам беларусаў у Беластоку. І будзе зусім усё іншае і па-новаму. Адрас: Роха, 7. Будзе такое накшталт тайм-кафе.
Па словах Надзеі Салаўёвай, нават па новым адрасе ў Беластоку памяшканні хаба «Новая Зямля» застаюцца «беларускай прасторай» і могуць выкарыстоўвацца беларусамі бясплатна для ладжання публічных сустрэч, грамадскіх праектаў, адукацыйных гурткоў і культурных вечарын.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






