BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі хор эмігрантак скарыў журы польскага конкурсу «Маю талент»

Хор эмігрантак з Беларусі і Украіны SPIEVY скарыў журы папулярнага польскага шоу «Маю талент!». Усе чатыры суддзі высока ацанілі выступ спявачак і сказалі ім адназначнае «так». Хор трапіў у паўфінал.

Хор SPIEVY.Фота: Скрыншот: TVN Talent Show
Хор SPIEVY. Фота: скрыншот TVN Talent Show

Для свайго канцэртнага нумару дзяўчаты абралі народную песню «Каляда» — выконвалі яны яе акапэла, перадаючы ўсе адценні выключна моцай шматгалосся.

«Тры гады таму мы зразумелі, што маем патрэбу ў чымсьці ад нашай зямлі, на якую не можам вярнуцца. Патрабавалі нечага з нашага ДНК. І мы хацелі спяваць. І знайшлі падтрымку самі ў сабе і ў спевах», — патлумачылі артысткі гісторыю з’яўлення свайго калектыву ў Варшаве.

Жаночы праект SPIEVY узнік у 2025 годзе. Ён выконвае традыцыйныя беларускія, а таксама спевы памежных славянскіх тэрыторый — Польшчы, Украіны і Літвы. Хор ужо выпусціў міні-альбом.

Беларускае Радыё Рацыя