BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі дум-метал гурт Dymna Lotva актыўна працягвае сваю дзейнасць ў Варшаве

Беларускі дум-метал гурт Dymna Lotva актыўна працягвае сваю дзейнасць ў Варшаве. Нядаўна творцы прэзентавалі сінглі і кліп “Жыві!” – рэліз быў прымеркаваны да Дня Волі.

Таксама гурт шмат гастралюе. Распавядае вакалістка бэнду Нокт (яна ж – Кацярына Манкевіч):

– У нас гэты месяц вельмі заняты канцэртамі. У мяне хутка скочваецца пашпарт, у красавіку, таму я назаву гэта «End of my passport tour». На красавік у нас будзе Варшава, будзе таксама Кракаў, там будзе шмат беларусаў, не будзе часу адпачываць.

Нагадаем, песню “Жыві!” музыкі прысвяцілі дабраахвотнікам, якія абараняюць Украіну. У працы над кліпам удзельнічалі экс-ваяры Палка Каліноўскага.

Кліп:

YouTube player

Сінгл (даступны на ўсіх лічбавых платформах акрамя расейскіх):


Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя