BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі дзеяч Мікола Чарнецкі

Мікола Чарнецкі

22 траўня (па іншых звестках 19 траўня) спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння беларускага нацыянальнага дзеяча, публіцыста, педагога, выдаўца, доктара філасофіі Міколы Чарнецкага (1899-1944).

Мікола Чарнецкі быў родам з вёскі Малыя Азяраны, што каля Крынак.

Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1918 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. З 1919 года ён быў актывістам Грамады беларускай моладзі ў Гародні, сябрам БПСР. Да 1921 года Мікола Чарнецкі знаходзіўся ў бежанстве ў Расеі, дзе загінула ўся яго сям’я.

Настаўнікі Клецкай беларускай гімназіі. Злева другі Мікола Чарнецкі, 1931 г.

У 1930 годзе беларус прыехаў на працу ў Клецкую беларускую гімназію. На вялікі жаль, педагагічныя здольнасці не паспелі раскрыцца, бо ў 1931 годзе беларуская гімназія ў Клецку была ліквідавана. Мікола Чарнецкі пераехаў у Вільню, стаў сябрам Беларускага навуковага таварыства, выдаваў разам з Яўгенам Аніськам часопіс “Золак” – орган Маладой беларускай сацыялістычнай думкі.

У 1939 годзе савецкія ўлады прызначылі Міколу Чарнецкага дырэктарам школы ў Крынках на Беласточчыне. А праз год – кіраўніком народнай асветы Крынскага раёна. Але працаваць на ніве беларускай асветы Міколу Чарнецкаму прыйшлося нядоўга. Хутка яго арыштавалі органы НКУС. Але з пачаткам вайны яму ўдалося ўдзячы дамоў. Ён прыехаў у Беласток і пачаў працаваць у Беларускім нацыянальным камітэце.

Аднойчы польская ўзброеная група акружыла дом роднай сястры Міколы Чарнецкага і забрала брата-беларуса з сабой. А 19 студзеня 1944 года яго па-зверску закатавалі.

Пашпарт грамадзяніна БНР Міколы Чарнецкага

Беларускае Радыё Рацыя