Музыкі просяць дапамогі, каб аплаціць арэнду памяшканняў для рэпетыцый.

Вольга Семянчук у сваім Фэйсбуку напісала наступнае:
Я кірую беларускім дзіцячым хорам “Валошкі” і беларускай капэлай “Гоман” (разам з Мікалаем Семянчуком). Мы захоўваем беларускую культуру і ідэнтычнасць сярод дзяцей і дарослых, а таксама знаёмім літоўцаў з беларускай культурай на канцэртах.
Каб усё гэта было магчымым, нам трэба шмат рэпетаваць. Але, 10 студзеня скончыцца арэнда памяшкання для рэпетыцый. Мы з Мікалаем заўжды пакрывалі большую частку арэнды за свой кошт, але цяпер такой магчымасці, на жаль, у нас няма. Патрэбная тэрміновая дапамога: 800 еўра, каб аплаціць 2 месяцы арэнды.
Калі ласка, дапамажыце захаваць беларускія песні ў Вільні!
Рэквізіты:
LT187300010175895943
Volha Semianchuk
Або, калі вы ў Вільні і хочаце дапамагчы, лепш перадаць асабіста, бо камісія каля 20%

Фота: Беларускае Радыё Рацыя





