BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі фестываль прайшоў у чатырох гарадах

6 студзеня ў чатырох польскіх гарадах адбыўся фестываль Belarus Outside Sound System, які аб’яднаў удзельнікаў вакол каштоўнасцей свабоды і салідарнасці праз музыку і мастацтва.

Агулам 25 беларускіх музычных праектаў выступілі на шасці лакальных пляцоўках.

У Варшаве хэдлайнерамі выступілі Разбітае Сэрца Пацана і Kipah, у Кракаве – WTBSK і Mustelide, у Познані – SHUMA і Anastasia Rydlevskaya, у Гданьску – SOYUZ і Yegor Zabelov.

Канцэрты, выставы і арт-воркшопы, зладжаныя ў межах фэсту, наведалі сотні мясцовых жыхароў.

Фота – Pavel Savitski, Belarus Outside Sound System.