Пры гэтым сам лонгплэй выйшаў яшчэ ўвесну.

Пра тое, чаму было важна пачакаць да падзеі, распавёў артыст.
– Было лета. Час калі вельмі трудна сабраць канцэрт, бо ўсе ў раз’ездах. Насамрэч я памятаю, што калі выдаў гэты альбом быў без сілаў. У мяне была задача выдаць яго як ёсць, і неяк не было энергіі. А потым адчуў што хочацца, што сілаў дадалося. Таму лепш позна чым ніколі.
Таксама ў канцэрце прынялі ўдзел вакалістка гурта Trava Стася і перкусіст Дзяніс Сяргейчыкаў. Імпрэза адбылася ў Варшаве ў клубе “Prześwit” у рамках фэсту Pradmova.







Беларускае Радыё Рацыя






