Платформа «Новая Беларусь» святкуе свой другі дзень народзінаў і ладзіць Гастрафэст у Польшчы, Літве і Грузіі — удзел бяруць беларускія рэстараны, бары і кавярні з гэтых краін. Больш як 40 пазіцый ежы і пітва на розны густ, але з беларускім вайбам.
Мерапрыемства пройдзе з 6 па 15 снежня пад назвай Hastrafest SVAE — да яго падрыхтавалі стравы і напоі, якія нагадваюць беларускам і беларусам з розных краін пра дом і пра тое, што свае заўсёды побач.
Вас чакаюць любімыя дранікі з рознымі дадаткамі, бульбяная перапечка, апетытныя клёцкі і цыбрыкі, сытная салянка, кава «Як у “Цэнтральным”», шчаўевая і журавінавая настойкі, збіцень і яшчэ шмат цікавых страў і кактэйляў.
Плануйце свой гастратур: чытайце апісанні, разглядайце яркія фота лакацый і ежы. Пры замове гастрафэстнай стравы вы маеце шанц выйграць вячэру на дваіх у любым рэстаране, бары ці кавярні, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве — глядзіце ўмовы латарэі і разыгранкі ў аплікацыі «Новая Беларусь».