BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі гурт “8sonca” прэзентаваў сінгл “Coverbox”

На рэлізе – 3 песні. “Насамрэч гэта 2 кампазіцыі, проста адна з іх – у дзвюх версіях”, – распавядае лідар бэнду Мікалай Скрабец:

– Гісторыя гэтага рэлізу вельмі простая – насамрэч гэта старыя песні з першых двух альбомаў, а дакладна: «Нясмелы шэпат» – гэта з першага альбому, а «You spin me» – гэта з другога альбому. Чаму не выдаў гэтыя кампазіцыі з альбомамі? Усё проста. Таму што гэта каверы, а на каверы патрэбна ліцэнзія. І насамрэч я проста не ведаў да гэтага моманту, як атрымаць афіцыйную ліцэнзію ад праваўладальніка.

Паслухаць сінгл цяпер можна на лічбавых пляцоўках, у тым ліку і на Spotify.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя