BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі гурт “8sonca” выпусціць новы альбом

Беларускі гурт “8sonca” выпусціць новы альбом. У лонгплэй увойдзе 8 кампазіцый і інтра, не звязаных паміж сабой канцэптуальна.

Распавядае лідар бэнду Мікалай Скрабец:

– Гэта проста набор песень, можна сказаць. Тое, што мяне турбавала ў пэўны момант, але ніяк не аб’яднаныя адной тэмай. Проста песні ды песні. Напрыклад, песня “Люстрэка” была напісана калі я яшчэ пачынаў толькі займацца музыкай. Гэта мо гадоў 15 таму. І вось прыйшоў яе час, каб яна загучала ў МР3. Некаторыя песні былі напісаныя проста спантанна.

Прэзентацыя альбому адбудзецца ў Сусветны дзень рок-н-ролу, 13 красавіка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя