BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі гурт “Бяз Назвы” патрапіў у хіт-парад польскага радыё

Беларускі рок-гурт “Бяз Назвы” упершыню патрапіў у хіт-парад польскага радыё.

“Мы хочам, каб беларуская музыка гучала ў Еўропе”, – кажа вакаліст бэнду Алесь Лютыч. Ён распавёў пра стварэнне кампазіцыі “Выдыхай”, якая цяпер прадстаўленая ў галасаванні.

– Песня “Выдыхай” запісвалася яшчэ ў Беларусі да ўсіх падзей жніўня 2020 года. Спадзяюся, што яна яшчэ да гэтай пары актуальная. Вырашылі паўдзельнічаць у польскім хіт-парадзе таму, што мы жывём у Польшчы і трэба неяк інтэгравацца ў мясцовую культуру, каб быць пачутым.

Падтрымаць беларускі гурт цяпер можна на сайце польскага ANTYRADIO (https://player.antyradio.pl/Turbo-Top/).

“Дзякуй усім, хто падтрымае нас!”, – кажа Алесь Лютыч.

Беларускае Радыё Рацыя