Беларускі гурт “Кашлаты Вох” у кастрычніку бягучага году аднавіў сваю дзейнасць у Літве. У верасні ён выпусціў альбом лепшых кампазіцый, запісаных у Менску ў 2020 годзе.
Беларускі фолк-панк гурт быў заснаваны яшчэ ў 2006 годзе, – распавёў адзін з галоўных стваральнікаў Вячка Красулін:
– Справа ў тым, што я сабраў цалкам новы склад у Вільні. Гэта ўсе беларусы, але раней яны з гуртом не былі звязаныя. А з мінулага складу нехта жыве ў Беларусі, нехта – у Польшчы, у розных гарадах. Нават былыя музыкі, якія даўно не гралі, таксама пераехалі ў сувязі з падзеямі 2020 года. Гэта ўжо хутчэй нейкае творчае аб’яднанне з багатай гісторыяй з былымі музыкамі і цяперашнімі, і, напэўна, будучымі.
“Цяпер гурт складаецца з чатырох чалавек (электрагітара, бас, ударная ўстаноўка, дуда, флейта, вакал), з арыгінальнага складу застаўся толькі я”, — дадаў Вячка Красулін.
Беларускае Радыё Рацыя