BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі гурт Lity Taler ладзіць вулічныя выступы ў цэнтры Варшавы

Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі Lity Taler працягвае ладзіць вулічныя выступы ў цэнтры Варшавы.

“Палякі на нашую музыкі рэагуюць файна”, – распавёў нашаму радыё лідар калектыву Дзяніс Шматко.

-Цалкам рэагуюць вельмі клёва. Людзям вельмі падабаецца. Прыходзіць шмат народу, у сярэднім 60 – 100 чалавек стаяць і слухаюць. Але не так даўно мы завялі PayPal і BLIK, і гэта дзве рэчы, якія могуць дапамагчы данаціць электронным чынам, і там можна пакідаць паведамленні. І вось тут мы зразумелі, як яны сапраўды рэагуюць. Там вельмі шмат прыемных слоў.

Таксама нядаўна гурт выступіў на пляцоўцы “Крулеўска Кава” ў Варшаве.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя