BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі гурт Relikt рыхтуецца да вялікага гастрольнага тура

Музыкі фолк-рок гурта Relikt анансавалі серыю канцэртаў, якія адбудуцца гэтай вясной у розных еўрапейскіх краінах. Вядома, што выступы пройдуць у Польшчы, Літве, а таксама ў Германіі і Нідэрландах. Тур працягнецца да чэрвеня. Дакладны спіс гарадоў яшчэ фармуецца, але ўжо пацверджаныя даты канцэртаў у Варшаве, Беластоку, Гданьску, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве і Вільні. Таксама Relikt запусцілі спецыяльную акцыю early bird, якая дае магчымасць атрымаць квіткі па зніжаным кошце. Гурт Relikt вядомы сваёй фолк-гатычнай эстэтыкай і адметным гучаннем, дзе спалучаюцца арт-рок, фолк-рок і пост-метал. Іх найболей знакавыя альбомы – «Рэкі прабілі лёд», «Лекавыя травы» і «Дрэва жыцця».

Беларускае Радыё Рацыя