Беларускі гурт “Сербскі нож”, які цяпер працуе ў Варшаве, рыхтуецца да выступаў. “Гэтым летам нас чакаюць і фестывалі”, – распавёў вакаліст бэнду Сяргей.

– Будзем граць на фестывалі «Тутака». Беластоцкі музычны клуб арганізоўвае асобную сцэну і мы на ёй будзем граць. Таксама будзем граць 20 ліпеня ў клубе «Хмуры», там будзе канцэрт з удзелам некалькіх гуртоў, у тым ліку і мы. І на жнівень плануецца некалькі канцэртаў, хутчэй за ўсё гэта будзе два канцэрты ў Польшчы, і мы ўжо дараслі, каб з’ездзіць у Берлін. Для нас гэта будзе подзвіг.
Нагадаем, “Сербскі нож” – праект, які спалучае трып-хоп, індастрыял і постпанк. Сярод тэм, да якіх звяртаецца калектыў, – прырода чалавека, улада і гвалт, а таксама спадчына таталітарных рэжымаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя