Беларускі гурт “Serbskiy Nozh” накіраваўся ў міні-тур. 22 жніўня музыкі выступілі ў Берліне, у перспектыве артыстаў чакаюць канцэрты ў Познані і Вільні.

Адметна, што ва ўсіх гарадах бэнд падтрымліваюць і іншыя калектывы. Распавядае вакаліст “Serbskiy Nozh” Сяргей:
– У нас канцэрт у Берліне з хлопцамі-музыкамі з Менску. На наступны дзень мы іграем у Познані, таму што, як вядома, усе дарогі вядуць у Познань. Там мы будзем граць 23 жніўня ў тым жа самы складзе, толькі з намі будзе іграць Даніла Вашкевіч са сваім праектам «Змора». Чакаем, што атрымаецца цікавы канцэрт. І 29 жніўня мы едзем ў Вільню і там іграем з групай «Кашлаты Вох».
Пачатак сённяшняга канцэрту ў Познані – у 19:00.
Іншыя падрабязнасці выступаў можна даведацца ў інстраграм-акаўнце гурта “Serbskiy Nozh”.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






