BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт Sož выступіць на фестывалі “Tutaka”

Беларускі гурт Sož зайграе на фестывалі “Tutaka” пад Беластокам.

Фота з адкрытых крыніц

“Мы будзем рады ўзяць удзел у падзеі”, – распавялі музыкі калектыву Эндзі і Іван.

-Мне вельмі прыемна, што мы граем на фэсце  “Tutaka”, што быў аб’яўлены гэты лайн-ап, і гэты лайн-ап вельмі круты і вельмі цікавы. І там ёсць не толькі беларусы, што мне вельмі падабаецца, што інтэграцыйны працэс пайшоў.

-Заўжды лепш граць канцэрты, чым не граць канцэрты, таму любы выступ для мяне важны.

Таксама нядаўна калектыў зайграў на імпрэзе “Czarna Owca Fest” у Варшаве. Гэта быў трэці выступ калектыву.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя