BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі гурт «Znak Stop» прэзентаваў новую кампазіцыю

Беларускі дуэт «Znak Stop» прэзентаваў кампазіцыю «Dziecko», напісаную на польскай мове.

YouTube player

Распавядае ўдзельнік калектыву Андрэй Лугін:

– Увогуле ў Польшчы мы часта граем у касцёлах, і адпаведна сярод нашых слухачоў ёсць досыць шмат палякаў. Гэта песня не была стратэгічна запланавана так, не перакладалася на польскую мову, а неяк адразу так напісалася на гэтай мове. Можна сказаць, што дзесьці пад уплывам таго, што шмат знаёмых цяпер у Польшчы, чуем шмат гэтай мовы, і дастаткова добра яе ўспрымаем.

Гукарэжысёрам рэлізу выступіў Павел Сініла. Песня прымеркаваная да зімовых свят.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя