Беларускі гурт “Zui” прэзентаваў свой першы беларускамоўны альбом Arka. Музыкі тлумачаць, што ў сцэнарнай справе ёсць тэрмін “арка персанажа”. Ён азначае шлях, які прайшоў герой, яго трансфармацыю. Працягвае вакалістка Алена Зуй-Вайцяхоўская:

– Многія з гэтых песень былі створаныя ў Беларусі, гэта наша такая, мая таксама асабістая сувязь са мной, з той Аленай, яшчэ з Беларусі. І гэта, канешне, для мяне вельмі важна, што той матэрыял, які ёсць у нас на беларускай мове, з’явіўся і ён прагучыць. У нас ёсць альбом запісаны на расейскай мове “Вопрос”. Для нас было важна, каб з’явіўся матэрыял па-беларуску.
Акрамя Алены Зуй-Вайцяхоўскай (вядомай як выканаўца “Шчучыншчыны” Елена ЖелудOk), у склад “Zui” таксама ўваходзіць Міхась Зуй (Купалавец і ЧынЧын).
Над альбома “Arka” працаваў гукарэжысёр Віталь Кулеўскі.
Рэліз быў створаны пры падтрымцы кіраўніка фундацыі “Tutaka” Паўла Станкевіча падчас рэзідэнцыі ад тэатральнага інстытута імя Збігнева Рашэўскага.
Паслухаць альбом цалкам цяпер можна на галоўных стрымінгавых платформах: https://open.spotify.com/album/4EaKbnrRGTEcEMlxB2kloc
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






