Беларускі інстытут тэатра зладзіў чарговае анлайн-паседжанне на тэму «Аб тэатральнай адукацыі ў Беларусі. Навошта тэатр?». Не абмінулі ўдзельнікі і вострае пытанне працаўладкавання тэатральных дзеячоў у выгнанні, у тым ліку ў Польшчы.
Кажа тэатральны педагог, рэжысёр, акцёр Андрэй Саўчанка:
– Безумоўна, з польскага боку дэфіцыт запатрабаванасці. 102 гады. Была толькі адна прапанова паўдзельнічаць у драматургічнай лабаротыі менавіта з польскага боку. Польскага няма, ёсць запатрабаванасці менавіта лакальныя з беларускіх суполак. Цікавяцца там альбо дзіцячай тэатральнай адукацыяй, альбо падлеткавай, альбо для дарослых. А тут ёсць прапановы, але не сістэмныя такія.
Кажа тэатральная дзяячка Святлана Мароз:
– Я размаўляла са сваімі польскімі калегамі, і яны сказалі, што вось вы практычна не расказваеце пра сябе, пра тое, як вы бачыце, знаходзячыся ў Польшчы, Польшчу, з чым вы сутыкаецеся, з якімі праблемамі. Хацелася б, каб гэта былі не толькі гледачы – беларусы і ўкраінцы, але каб гэта былі і палякі, немцы.
Беларускі інстытут тэатра – гэта супольнасць незалежных беларускіх тэатральных прафесіяналаў. Ініцыятыва ладзіць праекты па прасоўванні, адукацыі і архіваванні тэатральнай дзейнасці, а штомесяц праводзіць анлайн-сустрэчы, дзе абмяркоўваецца беларускі тэатр у яго дынаміцы і разнастайнасці.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БІТ