BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі інстытут тэатра запрашае далучацца тэатральных дзеячоў у выгнанні

Ілюстрацыйнае фота.

Ініцыятыўная група Беларускага інстытута тэатра зладзіла круглы стол пад назвай: “Шляхі беларускага тэатра ў перыяд 2020 — 2023 гг”. Удзельнікі прэзентавалі першапачатковыя напрацоўкі для захавання беларускай тэатральнай спадчыны і фіксацыі сучасных працэсаў. Кажа прадстаўніца ініцыятывы Кацярыны Раманчук:

– Беларускі тэатр, калі паглядзець пазітыўна, то ён паўсюдна. Калі належным чынам да гэтага паставіцца, то з гэтага можна выцягнуць і развіць шмат добрых сувязяў паміж беларусамі ў замежжы і ўнутры краіны. Мы публічна запрашаем прафесійную супольнасць да нашых актыўнасцяў. Ёсць мерапрыемствы, якія звязаныя архівам у фармаце працоўных груп. Гэта адукацыя ў галіне тэатру, як акадэмічная, так і нефармальная.

Ініцыятыўная група Беларускага інстытута тэатра прапануе дзеячам і творцам унутры/па-за межамі Беларусі самастойна заявіць пра сваю дзейнасць і запоўніць адмысловую анкету. Адпаведна каманда збірае лічбавы архіў пра беларускі тэатр і менавіта за перыяд 2020-2023 гг.

Беларускае Радыё Рацыя