BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі калядны кірмаш у Вільні

Бранзалеты з беларускімі ўзорамі, лялькі, святочная гарбата і кава на пяску, букеты з зефіру і пасцілы, вырабы на аснове лекавых траў.

Усё гэта можна было набыць на Калядным кірмашы ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні 14 снежня. Свае вырабы прадставілі 26 майстроў з Беларусі, Расеі, Украіны, Грузіі, Літвы.

Паводле каардынатаркі Цэнтра беларускай культуры і супольнасці Марыны Абрамовіч, у кірмашы хацела паўдзельнічаць нашмат больш майстроў, але памяшканне не можа змясціць такую колькасць:

-Майстры ў нас увесь час дадаюцца. У нас ужо вельмі вялікая суполка. Актыўных майстроў у нас ужо 52 – гэта людзі з Беларусі, Украіны, Расеі, Грузіі. Літоўскія майстры да нас дадаюцца. Кажуць, беларусы вельмі вясёлыя, таму яны заўжды радыя паўдзельнічаць у нашых мерапрыемствах. Гэтым разам у нас прадстаўлена ўсяго 26 майстроў. Таму што ў нас зараз кірмаш у будынку, а тут месца абмежавана. І таму быў сапраўды адбор, мы бралі толькі тых, хто з намі даўно.

Сёлета на кірмашы праходзіў адвент-розыгрыш, у якім удзельнічалі майстры і іх пакупнікі, якія за пакупку маглі атрымаць яшчэ і невялікі падарунак.

Праводзіла яго Яўгенія Кандраценка:

-У гэтым годзе на Калядным кірмашы ў нас такі хлопец, адвент-каляндар, Гном. Гэта я яго пашыла сваімі рукамі. І мы вырашылі для нашых пакупнікоў, для нашых сяброў і гасцей зрабіць падарункі. Кожны майстар падрыхтаваў ці зніжкі, ці падарункі. І калі вы набываеце нешта на нашым кірмашы, вы яшчэ становіцеся і ўдзельнікамі адвент-розыгрышу.

Падчас каляднага кірмашу гучала святочная музыка, наведвальнікаў частавалі гарачымі напоямі і салодкімі пачастункамі. Таксама быў арганізаваны дзіцячы пакой.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя