BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі калядны кірмаш ў грузінскім Батумі

Два дні, 23 і 24 снежня ў грузінскім Батумі адбываўся беларускі кірмаш ў прасторах МедыяХаб і Аксяродак. Падчас мерапрыемства таксама адбываліся майстар-класы, курсы «МоваНанова» і канцэрт сям’і Бартосікаў.

Пра тое, што ён прапаноўваў падчас кірмаша беларусам кажа Зміцер Зух:

— Кнігі па-беларуску, былі дзіцячыя, былі вершы, альбомы традыцыйных беларускіх строяў, і мастацкая літаратура. Таксама ў мяне былі ў продажы беларускія стравы: дранікі, два віды блінцоў, у тым лікам з тварагом ад грузінскіх фермераў, а таксама была бабка з мясам.

На кірмашы таксама можна было набыць і беларускія вышыванкі, якія ў Батумі робіць майстар Людвіг:

— У нашым куточку можна было набыць кашулі, пола, байкі, сукенкі, розныя жаночыя блузы, кепкі, шапкі, нашывачкі, паштовачкі, вязаныя хінкалікі.

РР: Я ведаю, што ў вашай майстэрні можна зрабіць брэндаванне адзежы, зрабіць нейкія нашывы.

— Усё так, можна прыйсці са сваімі ідэямі і зрабіць сабе індывідуальна і лагатыпы, нашыўкі.

Беларускія калядныя мерапрыемствы ў грузінскім Батумі будуць працягвацца. Цягам бліжэйшых дзён беларусаў чакаюць: прагляды фільмаў па-беларуску і сустрэча з пісьменніцай Наталкай Харытанюк, а таксама выступы Маляваныча для дзетак і дарослых.

Беларускае Радыё Рацыя