BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі музыка Раман Арлоў адзначыў свае народзіны дзвюма імпрэзамі

Беларускі музыка, кампазітар Раман Арлоў адзначыў свае народзіны ў Варшаве дзвюма імпрэзамі. Першая адбылася ў прасторы “Робім Разам”, другая – у клубе “Scena Chmielna”.

Чаму свята было вырашана падзяліць, патлумачыў Раман Арлоў:

Чаму ў двух месцах, таму што гэта прынцыпова антытэзы. Там “Хаб”, як кажуць некаторыя тут, прэзідыюм, а тмасфера прэс-канферэнцыі.  Там так яно і прайшло. Мы падключылігітару з нейлонавымі струнамі, былі адказы на пытанні, было ажно тры аддзяленні. Крыху паспяваў Зміцер Бартосік. Гэта таксама  для мяне было прыемна.

Тут усё па-іншаму, тут рок-гітара падключаная, атмасфера клуба і зусім іншыя твары, зусім іншае асвятленне. Таму так захацелася .

Падчас абедзвюх праграм гасцей падзей чакалі не толькі музычныя выступы, але і камунікацыя з артыстам. “Жывыя эмоцыі цяпер вельмі каштоўныя”, – дадаў творца.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя