У рэліз увайшлі 2 кампазіцыі – “Жнівеньская” і “Трактар”.

Распавядае гітарыст калектыву Аляксей Ажогін:
– Лета скончылася, час адкрываць закруткі. Гэтыя песні былі напісаныя і запісаныя даўно. Прыспеў час іх паказаць. Бо заўсёды ў нас так: запісалі – і трэба паляжаць. Я не ведаю, на колькі яны зараз актуальныя, але ж, падаецца, што так.
РР: Распавядзіце, калі ласка, пра людзей, якія працавалі над гэтымі кампазіцыямі.
– Гурт «Дрымон». Аўтар тэкстаў Ілля Маліноўскі. Музыка – гурт «Дрымон».
Гукарэжысёрам рэлізу выступіў Аляксей Паўловіч – музыка гурта Atesta.
Паслухаць трэкі цяпер можна на YouTube-канале бэнду “Дрымон” і іншых музычных пляцоўках.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






