BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі оўпэн-эйр “Летуцень” адбыўся ў Кракаве

У праграме былі як музычныя выступы, так і спартовыя, дзіцячыя, літаратурныя, псіхалагічныя і іншыя актыўнасці.

Уражаннямі ад падзеі падзяліліся выступоўцы галоўнай сцэны, удзельнікі гурта Biaz Nazvy Вікторыя, Мікалай і Алесь.

Алесь: Мы хадзілі па блінчыкі, па дранікі. Глядзелі, там такая была дыскасцэна.

Мікалай: Чабурэкі вельмі смачныя.

Вікторыя: Мы прыехалі трошкі пазней. Калі глядзела праграму гэтага фестывалю, то я была пад вялікім ўражаннем, колькі розных сцэн, імпрэз, штосьці можна было зрабіць сваімі рукамі. Але, на жаль, на гэты раз уся нашая канцэнтрацыя была на нашым выступе, рабілі ўсё магчымае, каб гэта было якаснае.

Пікнік “Летуцень” адбыўся ў 6-ы раз у парку Jordana. Уваход на імпрэзу быў вольным.

Беларускае Радыё Рацыя