Беларускі ПЭН праводзіць у Варшаве выставу «Беларусь. Галасы забароненых кніг». Імпрэза адбываецца ў Музеі Вольнай Беларусі да 7 лютага.

Распавядае страшыня арганізацыі Таццяна Нядбай:
– Выставу мы рабілі пад кангрэс Міжнароднага ПЭНу. Таму яна, зрэшты, на англійскай мове. Мы хацелі скарыстацца магчымасцю таго, што ў Польшчы, а кангрэс быў прымеркаваны да стагоддзя Польскага ПЭНу і праходзіў у Кракаве ў верасні 2025 года, і на гэты кангрэс прыязджаюць прадстаўнікі ПЭНаў з розных-розных краінаў. І безумоўна мы хацелі скарыстацца гэтай магчымасцю і паказаць іншым ПЭНам наколькі складаная сітуацыя з беларускай кнігай.
У чацвер, 5 лютага, у Музеі ж пройдзе сустрэча з пісьменнікам і былым палітзняволенным Антонам Бяляевым. На падзеі ён прэзентуе кнігу «Как я провёл это лето». Пачатак у 17:00. Уваход вольны.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






