Узнарагода ўручаецца за твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.

Распавядае старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай:
-Заяўкі на Прэмію Адамовіча мы прымаем ад сябраў Беларускага ПЭНа. Яны маюць права намінаваць, але могуць намінаваць, безумоўна, не толькі кнігі сябраў Беларускага ПЭНа. То бок, любыя кнігі, якія адпавядаюць профілю гэтай прэміі, могуць намінавацца. Профіль прэміі – актуальныя праблемы сучаснасці, з папраўкай на 2025 год. Цяпер мы падумалі, што існуюць блогі, існуюць іншыя формы публіцыстыкі, якая можа быць належным чынам ацэненая і якая не трапляе ў фокус увагі, таму што няма такіх спецыфічных прэмій. То бок, мы крыху паспрабавалі выйсці за межы толькі пісьмовага слова.
Таксама Таццяна Нядбай падкрэсліла, што абмежаванняў для аўтараў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў у прэміі няма. Заяўкі прымаюцца да 24 сакавіка 2025 года ўключна.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя