Беларускі ПЭН стварыў сайт пра забароненыя ўладамі Беларусі кнігі. Сёння ў Беларусі не меней як 258 кніг забароненыя з палітычных і ідэалагічных прычын. Мець такую кнігу дома — рызыка штрафу і зняволення. Пад забаронай знаходзяцца як найменей 208 аўтараў.

На адмысловым сайце — некаторыя гісторыі аўтараў і іх твораў, юрыдычныя наступствы забароны. Гэта напамін: нават калі кнігу забараняюць, яна не знікае.
Беларускі ПЭН уключае ў свае спісы тыя кнігі, якія паводле міжнародных стандартаў не могуць быць забароненымі.
За апошнія 5 гадоў у Беларусі ліквідаваныя пяць выдавецтваў, не менш за 33 літаратараў знаходзяцца ў няволі.
Беларускі ПЭН дакументуе кожны выпадак, каб праўда пра рэпрэсіі ў галіне культуры была захаванай і пачутай.






