У суботу, 26 ліпеня, у Кракаве ў парку Ёрдана (al. 3 Maja 11) — беларускі пікнік LTCŃ. Пачатак 11.00.

Галоўная сцэна:
- «Разбітае Сэрца Пацана»
- Zui
- Kriwi
- Domsun (І магчыма, яшчэ хтосьці, чыё імя пакуль трымаюць у сакрэце.)
Электронная сцэна
- Papa Bo Selektah
- nuarrrrr
- LilYury
- 1AM
- Mustelide
- Pocket Rave
- Nadezh No і Yanna Melko
Этнапляцоўка:
- Сяржук Доўгушаў з прэзентацыяй спеўніка «Калыханкі», грой на народных інструментах і спеўным сходам
- заходне-афрыканскія барабаны ад «Koza Gada» з вакалам племянных песень і інтэрактывам
- музычны выступ ад Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве і варштат па танцах з Сержуком Тупальскім
- гукавое падарожжа з гуртом «TRAVA», дзе вясковыя мелодыі сустракаюцца з гарадскімі рытмамі
- выступ гурта «Laleja», ды яшчэ і сумесна з LilYury: гэты этна-электронны дуэт вы запомніце надоўга.
Псіхалагічная пляцоўка
Дзённы сон з казкай ад Маляваныча Гэта магчымасць для дарослых вярнуцца ў дзяцінства і адпачыць пад чароўны голас любімага вядоўцы!
Практыка «Пра што маўчыць цела: як навучыцца яго разумець» Разам з Анастасіяй Грэчухай патрэніруецеся слухаць і чуць сваё цела і счытваць сігналы, якія яно вам перадае.
Лекцыя «Прафілактыка і рэдукцыя стрэсу» Навучыцеся, як самастойна дапамагчы сабе менш стрэсаваць і ці карысныя ў гэтай справе медытацыя і экатэрапія. Вядоўцы — Сяргей Сідарук і Святлана Піскун.
Майстар-клас ад Наталлі Скібскай
Кадл-паці: уводзіны ў практыку Паспрабуйце новую для сябе актыўнасць у бяспечнай атмасферы і ў прыемнай кампаніі.
Кансультацыі псіхолагаў «Летуценная псіхдапамога»
Спартыўная пляцоўка:
Турнір па футболе 3×3
Вялікая водная палесская бітва! Усяго будзе 4 каманды па 5 чалавек, ваша задача — перакідваць балонікі з вадой на зону апанента. Калі балонік разбіваецца — супернік губляе бал.
Зона выпрабаванняў! Polesie United падрыхтавалі 10 розных чэленджаў, у якіх вы будзеце змагацца ў парах. Адзін чалавек можа паўдзельнічаць у некалькіх выпрабаваннях і атрымаць стыкеры. Назбіраеце пэўную іх колькасць — зможаце абмяняць на мерч
Пераможцаў чакаюць прызы.
Кірмаш! Ну, тут без каментарыяў. Проста мноства файных рэчаў, якія можна набыць.
Уваход вольны. Таксама ніколі не позна заданаціць на арганізацыю пікніка — гэта можна зрабіць па спасылцы.
А можна стаць валанцёрам — калі ласачка, па гэтай спасылцы.
Вы атрымаеце дзясяткі знаёмстваў з актыўнымі кракавянамі, круты досвед і радок для CV, а таксама сертыфікат пра валанцёрства ды афармленне практыкі для ўніверсітэта (калі вам актуальна). Ну і проста карысна і цікава пабавіце час.
Арганізатары






