BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч атрымае Ляйпцыгскую кніжную прэмію

Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч атрымае Ляйпцыгскую кніжную прэмію за еўрапейскае паразуменне за раман «Сабакі Эўропы». Узнагароджанне адбудзецца 26 сакавіка ў канцэртнай зале Gewandhaus у Ляйпцыгу.

Раман, перакладзены на нямецкую мову Томасам Вайлерам, стаў сапраўдным літаратурным феноменам у Еўропе. У Беларусі ж кніга была прызнана «экстрэмісцкай». Бахарэвіч адзначыў, што «Сабакі Эўропы» даследуюць утопію — ад моўнай і нацыянальнай да імперскай і еўрапейскай. Пісьменнік падкрэслівае, што галоўнай супрацьвагай утопіі можа быць толькі свабода.

Бахарэвіч працягвае творчы шлях: за апошнія гады ён напісаў восем кніг, у тым ліку прыгодніцкі раман «Капітан Лятучая Рыба». Пісьменнік лічыць, што будучыня пачынаецца ў момант, калі мы ўсведамляем сябе ў часе.

Беларускае Радыё Рацыя