Беларускі пост-шансан’е Георгій Дабро зладзіў канцэрт у Варшаве. На імпрэзе пад назвай “Восеньскі шанс” музыка выканаў як ужо вядомыя кампазіцыі, так і новыя.

Пра свой цяперашні стан у амплуа Георгія распавёў артыст Сяргей Пукст:
– Георгія любяць, Георгій працягвае бударажыць І як не дзіўна, Георгій апынуўся куды больш запатрабаваным артыстам, чым Пукст. Георгій працягвае пісаць новыя песні. Памянялася лірыка, яна таксама стала больш накіравана да зорак. Пераезд, і ўнутраны Грыарыянскі чалавек увогуле-то ўздыхнуў на поўныя грудзі тут, у Варшаве.
Канцэрт артыста адбыўся ў клубе Beer Station Praga пры гучнай падтрымцы аўдыторыі.



Беларускае Радыё Рацыя






